Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вярнецца Вітаўт каб аралы перакаваць зноў на мячы!

Салютам балцкага натхнення,
Як дэтанатар, дрожжы,
Выбухам Літвы
Трымаў дыктатар
Нашага сумлення вожжы,
Ад Балтыкі да Крыму – ягоныя правы.
Цяпер ярмо арды, з падачы Філафея
Якая назвалася Трэцці Рым,
Рамантыкі спачылі і завея
Павекі зачыняе ім.
Што з права, а што з лева
Спіць моўчкі каралева,
Сцюдзёная канава
Памерлым, маладым.
Закінутыя хаты,
Чарнобыль, Курапаты,
Элітныя плебеі
Кіруюць у Вандэі.
Я прыкладаю вухі
Да стоптанай раллі,
Убачыць сэрцам гукі
Дзе лётаюць чмялі.
Чмялі з краіны мёду
І ранішняй Вальхаллы
Прадказваюць свабоду ў далячы.
Вярнецца Вітаўт каб аралы
Перакаваць зноў на мячы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вярнецца Вітаўт каб аралы перакаваць зноў на мячы! - Алесь Круткін