Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вяндлінаю ў спальні

Смарагды і сапфіры,
Рубіны, дыямЕнты,
Пагарда топіць кпіны,
Пламбіры – Сонцу рэнты.
Артэрыі, аорты,
Сасуды і кішкІ,
Эпоху, эру, к Чорту,
Атруту – ў мяшкі.
На цуды зусім по. уй,
На Поўню – ваўкалак,
У люты перадохне
Апошні кадзілак.
І будзем ехаць спынам
На чымсці інфернальным,
Хтанічным курадымам,
Вяндлінаю ў спальні.


Верш Вяндлінаю ў спальні - Алесь Круткін