Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па-за снамі спіш

Зарасце калісь валошкамі
Сонная сцяжынка,
Жамярою-мошкамі
Паляціць журбінка.
Ў кошыкі пялёсткі
Зачарствелых дзён,
Як сабаку косткі,
Кіньце – будзе плён.
А калі не будзе
Тое не бяды
Бо пад крыж у грудзі
Наліюць вады.
Узрасцець хоць нешта,
Застанецца звыш,
Па-за намі рэшта,
Па-за снамі спіш.


Верш Па-за снамі спіш - Алесь Круткін