Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пражываючы дні

(Памяці Анатоля Мяснікова)

Пражываючы дні
паміраючы ўночы
па шляхах сваіх крочым
мы заўсёды адны

За дзвярыма сцяна
за акном снежань белы
і планета знямела
бо планета адна

Бо глыбокае дно
ў гэтым вусцішным моры
сярод чорнай прасторы
нават сонца адно

І мільярды гадзін
бы маўклівыя воды
БОГ самотны заўсёды
БОГ заўсёды адзін


Верш Пражываючы дні - Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў