Верш Трыццаць пяць чалавек
Трыццаць пяць чалавек, трыццаць пяць партызан –
сабіраў свой атрад удалы атаман.
Гнаў ён коней сваіх удалеч сівых бароў,
каб пабіць, пашарсціць немцаў блудных у кроў…
За зямельку дзядоў, за прыгорак сівы,
дзе яшчэ хлапчанём накасіўшы травы,
бег да мамкі сваёй каб хутчэй памагчы,
і каб потым з дзяўчынай сваёй залягчы…
Каб кахаць, быццам чуў, у апошненькі раз
і забыўся тады роднай мамы наказ:
“не кахай ты яе, бо загінеш і сам
партызан, ты сынок, ты ахвяра лясам…”
Так зрабіў я тады, партызанаў знайшоў,
і за родны свой кут бараніцца пайшоў.
Ваяваў ад душы, і зямлю бараніў,
за зялёныя дрэвы і залочанасць ніў…
Ну а потым і сам паваліўся ад куль,
і ніхто не ўзгадаў аба мне, і адкуль,
я прыйшоў к партызанам, загінуў навек
ці ўзгадаюць ці быў малады чалавек?
Я прыйшоў да цябе, малады атаман,
як і ты я такі ж беларус-партызан…
Ты жывы, я ж цяпер у магіле ляжу,
хай прабача каханка, яе зберажу…
Лёг за родны ўзгорак і яе прыгажосць,
падагрэў я каханне і звярыную злосць…
Хай яна нараджае прыгажуняў дзяцей…
А душа партызана бялей лебядзей….
Трыццаць пяць чалавек, трыццаць пяць партызан –
сабіраў свой атрад удалы атаман.
Гнаў ён коней сваіх удалеч сівых бароў,
каб пабіць, пашарсціць немцаў блудных у кроў…