Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пачынаецца

Вайна пачынаецца з крокаў
салдата, што ў вёску прыйшоў…
Ужо хаты маёй аднавокай
алее ў агні яе кроў.

Калі мы баронім айчыну,
калі з партызанамі ў лес,
тады ставім цяжкія міны,
у вайне хоць маленькі
ёсць сэнс.

Калі іншаземцаў улада
гатуе тугую пятлю,
тады партызаны,
як градам,
накрыюць святую зямлю.

Не трэба, прашу вас,
не трэба
чужое вайной забіраць,
бо кожны за роднае неба,
чужых будзе біць, забіваць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пачынаецца - Алесь Борскі