Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маё Палессе

Быў я на поўначы,
Быў я і ў Сочы,
Там не такія
Салодкія ночы,

Там не такія
Вясельныя святы,
Там не такія
Красуні-дзяўчаты.

Як на Палессі,
Ля Прыпяці-рэчкі.
Тут вінаградам
Здаюцца парэчкі.

Сонца ярчэйшым
Здаецца на небе.
Смак свой, адметны,
Заўсёды ж у хлебе.

А росы на травах –
Нібыта каралі.
Бацькі за свій край
Нездарма паміралі.


Верш Маё Палессе - Алесь Бібіцкі