Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Над балотам захад сонца

Над балотам захад сонца.
Пасярод, нібыта рана,
Багны дрогкае вакенца
Чырванее. За парканам
З трысьнягу, аеру, хлуду
Цішыня – як погляд Бога,
Быццам там чакаюць цудаў,
Ці даўно няма нікога.


Верш Над балотам захад сонца - Алесь Аркуш