Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Septem peccata mortalіa: luxurіa

Твой позірк казыча ўтробу маю,
фарбуе мне шчокі ружовым,
усмешкі збянтэжанай не ўтаю
ў святле ліхтароў вечаровых.

Твой позірк мяне распранае нібы,
разложваючы на асфальце,
і лашчыць, і песціць, і цягне ў нябыт,
а я не спяшаю схавацца.


Верш Septem peccata mortalіa: luxurіa - Алена Шэр