Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У вокны глянеш – снег навокал

У вокны глянеш – снег навокал,
Галінкі дрэў у задуменні белым,
І птушкі прытуліліся да вокнаў,
Як да далоні чалавечай целам.

У снежным кажусе – гронкі рабіны,
Як полымя чырвонае на белым.
Так і цяпло душы ўзімку
Палае ў горадзе застылым.


Верш У вокны глянеш – снег навокал - Алена Лянок