Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Казаць “бывай” не трэба

Казаць”бывай” не трэба, памаўчым,
Ля навальніцай зрэзанага дрэва…
Сціскае сцюжа рамянём сваім,
У сківіцах пульсуючыя нервы.

Глядзі у вочы, там пакуль, у іх,
Святло лампады нашага кахання.
Знікаюць словы, здраджвае слых
І нават позірк твой – выпрабаванне.

Цяпла крупіца у апошні раз…
Насуперак імкненню, калі ласка,
Казаць “бывай” не трэба, каб не згас
Прамень чароўны, непаўторнай казкі.


Верш Казаць “бывай” не трэба - Алена Дзегцярова