Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш He журуся, што час адлятае

He журуся, што час адлятае,
Толькі хай праз мяне ён ляціць
I ў прадонне душы ападае
З яго тое, што можа свяціць.

А калі ж пападзе туды морак,
Знаю я – пераможа святло,
Хоць і радасці меней, чым гора
На зямлі спакон веку было.

Адгарую сваё,
Адсмяюся.
Як адзін толькі я так магу.
I за смех, і за плач застануся
Прад людзьмі ў найвялікшым даўгу.


Верш He журуся, што час адлятае - Алег Салтук