Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш САМОТНЫ КУПАЛА

Уваходжу ў вялікую залу,
Ці чырвоную, ці ружовую…
Бачу прывіда – Янку Купалу
Ці яго душу папяровую.

Што напісана ў гэтай Паперы –
Разабраць не магу ані слова.
Мусіць, літары гінуць без веры
І сціраецца з постаці мова.


Верш САМОТНЫ КУПАЛА - Алег Нікулін