Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Скупое сонца кволым промнем

Скупое сонца кволым промнем
Касіла лісце з клёнаў сонных…
Ты ціха мовіла: “Да скону,
I адкахаўшы, буду помніць”.

А я сачыў, як промняў лёзы
Без намагання лісце косяць,
Як вецер іх у гурбы зносіць,
Як сумна ўецца дым бялёсы…

Так з тых часін і заплялося
Ў памяці маёй яскрава:
Твой голас, дыму пах гаркавы
I скарга ціхая на восень.


Верш Скупое сонца кволым промнем - Алег Мінкін