Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дванаццаць

Сакральная лічба дванаццаць,
Нам чорным адбіткам лягла.
Жалобная лічба дванаццаць,
Праз кожнага з нас ты прайшла.

Дванаццаць сорваных кветак
З засмучанай нашай зямлі,
Дванаццаць загінутых дзетак,
Вырваных з боллю з сям’і.

Дванаццаць гадзін ў цыферблаце,
Ды стрэлкі іх ўсе прабяглі,
I плача над карткаю маці,
Што дзетак гадзіны прайшлі.

Дванаццаць апосталаў была –
Прарокаў, несшых дабро,
I памяць іх не забыла,
Бо ісціны неслі зярно.

I вас мы, сябры, не забудзем,
Раптоўна пакінуўшых нас.
У сэрцы вас помніць мы будзем,
I сёння, і заўтра, праз час.

Бо гэтая лічба – дванаццаць,
Нам чорным адбіткам лягла.
Бязвінна сышоўшых дванаццаць,
Iх вечнасць нябёс прыняла.

14.04.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дванаццаць - Алег Грушэцкі
 »