Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я апраўдаю снег цяжкі

Я апраўдаю снег цяжкі,
Мяне снег лёгкі апраўдае.
Зіма, навек мой сум пакінь
У гэтых стылых белых далях.

Змані багаццем хоць якім…
Ды за любоў плаціць – не срэбрам.
Русалка з месячнай ракі
Ідзе насустрач белай грэбляй.

I ў цэлым свеце – ні душы.
I я зіме – цяпла данінай.
Звініць высока у цішы.
Заледзянелая галіна.


Верш Я апраўдаю снег цяжкі - Ала Канапелька