Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Добры вечар, дзеванька, куды ідзеш

– Добры вечар, дзеванька, куды ідзеш?
Скажы, скажы праўданьку, дзе жывеш?

– Я жыву ля рэчанькі, ля вады,
Збудавала хатаньку з лебяды.

Дабёрнае дзерава асацец,
Прыдзі, прыдзі, Ясенька маладзец!

– Добры вечар, дзеванька, адчыні,
Сама сабе крыўданькі не чыні.

– Ой, не адчыню, Ясеньку, не адчыню,
Сама сабе крыўданькі не ўчыню.

Ой, не буду, Ясеньку, адчыняць,
Бо ты будзеш ночаньку начаваць.

– Ой, не буду, дзеванька, не буду,
Зыйдзе, зыйдзе месячык – паеду.

Зышоў, зышоў месячык і зара,
– Заставайся, дзеванька, здарава!

Ой, зарасла рэчанька травою,
Засталася дзеванька ўдавою.

Верш Добры вечар, дзеванька, куды ідзеш - З народнага