Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маёй каханай

Доўгія цені, кароткія дні –
Восені рытмы…
Горад вячэрні запаліць агні –
Нараджаюцца рыфмы…
Вершасловы аб каханьні, аб табе,
І пачуцьцях, што згараюць ў барацьбе
З шэраю штодзённасьцю быцьця,
З адчуваньнем немінучага канца…
Але шчасны,
Што ў мяне ёсьць ты і дзеці –
Іх усьмешкі душу грэюць зноў і зноў,
Прыйдзе час, нястрашна будзе ўмерці –
Цяпер я ведаю,
Што уратуе сьвет любоў.

Лістапад 2010 – студзень 2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маёй каханай - Юрась Півуноў