Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая жонка

Не хачу я жонкі Не з сваёй старонкі, Як я – багацейшай, І як я – мудрэйшай. Я вазьму такую, К якой любасць чую, Што мяне палюбіць, Як сябе самую. Будзем з ёю жыці I долю хваліці, Весці лад у хаце, Дзетак гадаваці. I так жыць па праве Ў добрай будзем славе, Покуль хаўтуроў нам Злая смерць не справе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мая жонка - Янка Купала