Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА АДАМА КІРКОРА



(21.01.1818-23.11.1886)

Па ціхіх вулках Вільні да цябе ізноў
Прыйшлі сябры агучыць музыку і вершы.
А ў музыцы і ў вершах, як агонь, любоў
Да Беларусі, для якой штодня жывеш ты,

Як і сябры твае паэты і музыкі,
Якім Радзіма-як матуліна цяпло.
І кожны хто Радзіму любіць-той вялікі,
Як вежаў замкавых спакойнае святло,

Што ў душы зацякаючы людзей тутэйшых,
Нібы малітва ў Храме велічным, жыве
І будзе жыць, і прыбліжаць наш час
святлейшы,
Які яшчэ як росы ў маладой траве

На курганах, дзе спяць героі славы нашай
І будуць спаць, бо ёсць каму край бараніць
І ёсць той хто пра іх легенды нам раскажа,
Каб мы змаглі Радзіму, як яны, любіць…

І вершам з музыкай да раніцы гучаць,
І марам не губляцца ў цыгарэтным дыме
Пакуль сябры з табою за сталом сядзяць
І светла думаюць аб долі і Радзіме.

12.05.2009



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА АДАМА КІРКОРА - Віктар Шніп