Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой карабель не вернецца дамоў

Мой карабель не вернецца дамоў-
Кажу усім, хто паплыве са мною,
Мы ўсе калісь апусцімся на дно,
Ніколі не пабачыўшы прыбоя.
Мы ўсе калісь загінем у баі,
Прабуя зберагчы свае надзеі,
Мы заплывем за дальнія буі-
Туды, куды магчыма не хацелі.
І больш не ўбачым велічны абсяг,
Калі наш карабель схавае бура,
Застаўшыся на вечнасць у марах
Пакінутых, забытых і панурых.

(Сакі, Крым)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мой карабель не вернецца дамоў - Васіль Гардзіёнак