Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не думала



Не думала, а восень прыпыніла,
І не гадала, ды зіма знарок знайшла.
Чаму ж ты, сэрца, мне дзьвярэй не зачыніла,
Не зберагло ўтульнасці, цяпла?

І ў споласе-адчай трывожна-горкі
Бязлітаснаю ценню паўстае
І думак плынь-жыцця майго пагоркі,
Нясе дакор збалелай галаве.

І крык душы, заўжды змагар няўмольны,
Як вір, бунтуе ў скронях усе хутчэй.
Не дасць уздыхнуць глыбока і павольна
І ў бок адвесці стомленых вачэй.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не думала - Валянціна Владава