Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перад Вялікаднем

Панядзелак радзіўся на зломе
Нескаромнага шчырага тыдня.
У табой ашчасліўленым доме
Пост вялікі хрысціўся ў Вялікдзень.

Белым воблачкам раніца ззяла
Ў расчэсаных кудзерках жарых
I аўторак сабой падганяла,
Сераду вызваляла з цяжару.

I чацвер абмываўся блакітам
У купелі вачэй маіх поўных.
Ды вось пятніца нешта панікла,
He спяшала выходзіць за поўняй.

Ля чаканай чырвонай суботы
Яна чорнаю быць не хацела.
Крутануў хтось цяжкім калаўротам
На нядзелю аж пырскі ляцелі.

I сцякалі, як слёзы з распяцця,
Усім нядзелям забрудзіўшы твар…
He пашыла я белае плацце
I ўжо ў чорным іду на цвінтар…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Перад Вялікаднем - Валянціна Аксак