Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Баран

Баран брахаць наўчыўся, як сабака,
Дзе толькі ні ідзе, усё – гаў! ды – гаў!
“Ого! – здзівіўся Конь, – ты, бачу, забіяка!”
“А што ж, – я майстрам слова стаў!”
“Ну, гэтага б я не сказаў,
Хаця і сапраўды ты налаўчыўся,
Але майстэрства не набыў.
Каб ты бязмозгім бараном не быў,
Дык і брахаць бы не вучыўся.
Падумаеш, знайшоўся зух!
Скажу табе, што будзе проста дзіва,
Калі ты не патрапіш на ланцуг,
Бо ты цяпер Баран брахлівы.
А брахуну,- дадаць магу,-
Належыць і сядзець на ланцугу”.

Верш Баран - Уладзімір Корбан