Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Салдат Перамогі

Ён змог прайсці ад Брэста да Берліна
Праз Магілёў, Маскву, Крым, Сталінград…
Сцяг Перамогі, што для ўсіх адзіны
Пранёс Чырвонай Арміі Салдат.
Сугуччам горычы, крыві, страт, слёзаў…
З геройствам, спрытам, рызыкай ліхой,
З любоўю да Радзімы ў вершах, прозе
Салдат Чырвонай Арміі веў бой.
Ён быў адзіны са сваім народам,
З ім тылавік, падпольшчык, партызан…
Усе тады былі з Саюза родам –
Шануй бязбожжа, біблію, каран…
Агіда да карычневай навалы
Яднала, гартавала гэту моц,
Чырвонай Арміі Салдат удалы
Змагаўся за Радзіму дзень і ноч.
Чакалі Еўрапейскія дзяржавы,
Фашызмам зкатаваны іх народ
Чырвонай Арміі Салдата Славы,
З ім вызвалення светлага прыход.
Пралеглі так ваенныя дорогі –
Зваліў Салдат фашызм, узяў Рейхстаг
І над Планетай птушкай Перамогі
Затрапятаўся наш Чырвоны Сцяг!
Непадуладна часу гэта веха,
Заўжды ў пашане будзе ветэран
І адгукнецца гістарычным рэхам,
Раскрыецца жыццём любы падман.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Салдат Перамогі - Улад Скамарох