Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Дзіда Харона

Працяты дзідай часу,
У полымі – жывы –
Адным бясконцым сказам
Ствараеш ты жыцці.

Між зорак і свабоды,
Напоўнены святлом,
Твой позірк няулоўны
Лунае за вакном,

З прастораю злучоны,
З’яднаны Перуном,
Ў няволі нескароны
Як быццам той Харон

Што душы пазбаўляе
Магчымага жыцця
І духаў выпраўляе
У бездань небыцця.

Верш Дзіда Харона - Павел Гаспадыніч