Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Аблокі над Крыўёй

Аблокі, як анёлы, мой край аберагаюць,
З вышынь крыштальнай спёкай
Бог-Сонца ім спрыяе…
Аблокі, нібы дзеткі, люляюцца ў бяздонні
І край Ліцьвінскі светлы — Салодкасцю палоняць…
У гэткай казцы цуды, у травеньскіх абдымках
Імчыць Пагоня здалеч
І паміраюць Юды…
Пагоня блаславёна, Крыўі пазнака вечна
Салодскасцю палоніць
І душу траўнем лечыць…

Верш Аблокі над Крыўёй