Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чараванне душы

Нагадай мне, цыганка,
Шмат радасных дзён,
Неспадзейных і добрых
навін,
Слоў аб шчасці сюды
Чым найбольш прыпалонь,
Вестак радасных крыху
прыкінь.

Ты запэўні у вернасці
Даўніх сяброў. Супакой,
Што далёка яны,
але сэрцам, душой –
Усё разам са мной.

І каханага толькі
Глядзі, не забудзь,
прадкажы,
Пра усмешку яго,
І пра вочы яго –
Раскажы, раскажы…

Варажы, мне, цыганка,
Лі чароўны падман, –
Гавары, гавары…
Можа, словы твае
Маюць сілу і там,
Дзе не ўладны пакуль дактары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чараванне душы - Ніна Радзівончык