Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я аддаю сябе журбе

Я аддаю сябе журбе
Ўсёпаглынальнай, звыклай –
цалкам.
Каторы раз кажу сабе:
“Ўдавілася адным кавалкам”.

Ні пракаўтнуць, ні пражаваць,
Ні нават выплюнуць зваротна.
Дала ж зарок – таму – трываць,
Хай моташна, безпаваротна.

І хай камусьці – гэта смех,
Альбо – нагода пазласловіць.
Таму – цярпець, зрачыся ж – грэх,
А час разважыць, так бы мовіць.

Ні абысці, ні скіраваць –
Хапала спробаў, можа з сотню.
Ні пракаўтнуць,
ні пражаваць,
ні нават
выплюнуць
зваротна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я аддаю сябе журбе - Марыя Кобец