Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па старым парку гуляе восень

Па старым парку гуляе восень,
Уся ў чырвоным ды залатым,
А сэрца плача, а сэрца просіць:
“Вярніце летнія дзянькі!”

Па старым парку гуляе восень.

Дождж не шкадуе, дождж дабівае
Пажухлы ліст апаўшы з дрэў.
А сэрца верыць не жадае
Ды патрабуе, каб хто сагрэў.

Па старым парку гуляе восень.

На мокрых сцежках амаль што пуста.
Над галавою крычыць крумкач.
Чакае сэрца: вярнуцца птушкі,
Надзею кутае ў плашч.

Па старым парку гуляе восень.

А па прасторы сваволіць вецер,
То хмары згоніць, то разнясе.
А сэрца б’ецца ды не здаецца
На міласць смутку ды журбе.

Па старым парку гуляе восень.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 4,33 out of 5)

Верш Па старым парку гуляе восень - М. Гаевіч