Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Малая Радзіма



На Беларусі шмат куточкаў
Так блізкіх сэрцу, дзіўна мілых.
Красуюць назвы, бы вяночкі,
Але маленькая Радзіма
Жыве ў душы, як пацалунак
Пяшчотны, трапяткі, ласкавы.
Яна – у адчаі паратунак,
Прытулак у радасці яскравы.
А вёска, дзе прайшло маленства,
(Бабуля мне распавядала),
Святою назваю завецца
“Бажкі”… І песню напявала
Ціхуткім голасам дрыготкім,
Які і зараз часам сніцца
І не здаецца ўжо кароткай
Жыцця цудоўнага крыніца.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Малая Радзіма - Людміла Цітко