Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Яшчэ імгненне

Крок вызначае шлях,
кірунак падкажа пытанне ў вачах.
пішуць паўсюль: гэта жах –
бачу ў снах.
цемра ў маім вакне.
чорныя вокладкі хлусяць мне.
горыч на вуснах, салодкі снег –
вінны ці не?

Яшчэ імгненне,
толькі хвіліну!
пасярод часу –
промень адзіны
хаваю ў фіранках.
рэшты: надзеі,
вечнасці ранку,
вартасці дзеі.

Восень, пануе дождж.
калі не цяпер і не я – тады хто ж?
столькі вастрылі той нож –
дарма, анягож.
штучнае поле. пас.
нешта чакаеш заўсёды ў адказ –
моўчкі крычу – і ў нас
гэтак штораз.

Верш Яшчэ імгненне - Ігар Палынскі