Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзін штуршок – і ўжо трывога



Адзін штуршок – і ўжо трывога
Сціскае сэрца ў камяк.
I ўжо бягу я на дарогу
З таемнай думкай: што там, як?

Пад той страхой, дзе засынала,
Закалыханая табой?
На тых сцяжынках, дзе блукала
Начамі з крыўдай не адной…

Іду, баюся, што не стрэну,
Ты можаш затрымацца там…
Дзе я тады свой сум падзену,
Якім пажалюся сябрам?

Ізноў штуршок, ізноў трывога,
I – хтосьці крочыць, паглядзі…
Дарога, любая дарога,
He падвядзі!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Адзін штуршок – і ўжо трывога - Еўдакія Лось