Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адразу прашу прабачэння за мову

Адразу прашу прабачэння за мову –
З вас большасць яе да вясковай адносяць.
Ды маю надзею, што нейкія словы
Раз-пораз пазнаеце, гэтага досыць.

Вам хопіць спачатку, а потым вучыцца
Патрэбна, каб словы бацькоў ажылі.
Умовы ўсяго толькі дзве: захапіцца
І вопытных сейбітаў мовы знайсці.

Я – не дапаможнік, а проста рэклама,
Паэт малады, мне самому вучыцца
патрэбна, таксама як Вам, у Купалы,
У Коласа, родненькіх слоў каб напіцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Адразу прашу прабачэння за мову - Эдуард Бакевіч