Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зімняя калыханка

Лётаюць, лётаюць нізкія птушкі,
Неба сьпявае
Белыя вершы ў халодныя вушкі,
Траўка чакае,
І над ракой сьцяг туману лунае.
Сьцюжа на дрэвах і сьнегу вяснушкі,
Ружа ўмірае.
Туліць паэт галаву да падушкі,
Птушка ўзьлятае.
І пад зямлёю вясна засынае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зімняя калыханка - Анхела Эспіноса