Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Сыходзь!

Сыходзь! Як шмат у гэтым гуку
для сэрца беларускага злілося!
Пакуль на мітынгах ламаюць людзям рукі,
пакуль іх б’юць з нечалавечай злосцю,
датуль і будзе кліч равець набатам
ад Буга аж да Сожа і Дняпра.
Не парабкі мы! Устанем брат за брата,
прыйшла нарэшце нашая пара.
Самыя хай працуюць за бульёны
ды чысцяць бураломы па лясах.
У іх – палацы, майбахі, мільёны.
У нас – за нашу будучыню жах.
Але мы дома, а яны тут, быццам госці, –
безгаспадарлівасць аб гэтым сведчыць ясна.
Мы “дарагіх гасцей” хутка папросім,
ім прыйдзецца пакінуць нас заўчасна.
На месца вольнае Свабоду мы запросім,
яна – дзяўчына верная ды шчырая.
І праўда загучыць многаналоссем,
і ў родным Краі стане, нібы ў выраі.

Верш Сыходзь! - Андрэй Пятрусёу