Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Балада пра волатаў



У змрочным скляпенні, да зданяў падобны
Сядзіць анямелы, гаротны народ,
He бачыць ён сонца, бо зыркія промні
Яго не краналі каторы ўжо год.

Уночы і ўранні, у свята і будзень
Адно толькі знае ён: есці і піць.
Былі гэта колісь магутныя людзі,
Ды вораг аднойчы прыйшоў, каб забіць.

I ўпалі яны перад ім на калені,
Апошнія дзеці магутнай зямлі, –
Спужаліся бітвы і ў змрочным скляпенні,
Дзе холад і цемра, прытулак знайшлі.

Пазбыліся ласкі, вясны і кахання,
I вершаў, і волі, і мовы сваёй.
I памяць згубілі: ні людзі, ні здані, –
Бы цені блукаюць яны пад зямлёй.

Па лёхах брыдуць чарадою бясконцай
I жудасным крыкам пужаюць людзей.
Ды выйсця не знойдуць да волі і сонца –
Каторы ўжо год і каторы ўжо дзень…

…Ды сонца заззяла, і рухнулі сховы…
I зноў, нібы дзесяць ці сотні гадоў, –
Яны прад усімі схілялі галовы,
Як статак пужлівых, сляпых пацукоў.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Балада пра волатаў - Анатоль Дэбіш