Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як зацвітуць у лесе верасы

Як зацвітуць у лесе верасы,
Лісты адчай адчуюць на асіне,
I жураўліны клін трывожна кіне
На стомленую вёску галасы,
Іду прытоена ў прыціхлы лес,
Дзе дзятлы талакою канапацяць
Зіркатыя вуглы ў аглухлай хаце,
Каб снегавей у сцюжу не залез.

Ніводнай краскі. Белая раса,
А верасы гараць агнём ружовым.
Я рады ім, нібы дзіця абновам,
I абнаўляюся душою сам.
I цёпла мне, і цёпла верасам,
I цёпла ў сэрцы матчынаму слову.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як зацвітуць у лесе верасы - Алег Салтук