Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А рэйкi ўсё лятуць

А рэйкi ўсё лятуць
у непагадзь, у неба.
У забыццi аточаных дарог
Хаваюць пасажыры
хто кавалак хлеба,
А хто ў далоню ўцiснуты часнок.

Не лепшы час для ўсякiх вандраванняў,
Так недарэчна з дому ад’язджаць.
Але цяпер не задаюць пытанняў,
Цяпер улада вучыцца пытаць.

Якiсьцi жах: апоўначы на поўнач…
Не так аб людзях дбалi каралi.
Асаднiкi… Кавалак хлеба побач
З кавалкам беларускае зямлi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А рэйкi ўсё лятуць - Зміцер Навумаў