Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яну Баршчэўскаму, аўтару легендарнага “Шляхціча Завальні

Ну а вакол шалее завіруха,
Зямлю і неба зблытаўшы ў віхры.
Аголеныя дрэвы стогнуць глуха.
Галосяць разам з ветрам у бары.

А побач – возера. Узвітай беллю
па роўнядзі таўшчэзнага ільду
імчыць са свістам “чортава вяселле”,
пад рэбры заганяючы нуду.

Ірвуцца ў небе хмары снегавыя
і сыплюць яскамі, халоднымі, як ноч.
Рагоча бура! Ваўкалакам вые:
“Гэй! Пагуляць са мною, хто ахвоч?!

Хто расхаробіцца спазнаць маё каханне
Ў абдоймах нарастальнае жуды?!
Таго я раніцай пяшчотна, дбайна
спаць пакладу ў сумёце – назаўжды”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Яну Баршчэўскаму, аўтару легендарнага “Шляхціча Завальні - Зміцер Цехановіч