Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прырода поўная загадак

Прырода поўная загадак,
Спрабуем іх мы разгадаць.
Дастаўся нам вялікі спадак,
Яго нам трэба захаваць.

Прырода нам дае натхненне,
Нам варта з ёй ў згодзе жыць.
Хацелася б спыніць імгненне,
Каб вечна мне шчаслівым быць.

Калі гляджу я на прасторы,
Якія ёсць вакол мяне,
Я разумею канчаткова,
Што рай існуе на зямлі.


Верш Прырода поўная загадак - Зміцер Аўчыннікаў