Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У гэтым сне з Табою бачыў неба

У гэтым сне з Табою бачыў неба,
І мы ляталі ў сонных гарадах.
Пакліч ізноў! Табе ж сягоння трэба
Да новай зоркі блізкі выбраць шлях.

Зусім не цяжка. Гэта мне пад сілу –
Табе дарогу ў неба паказаць.
Якое шчасце – мець за спінай крылы,
Калі душы так хочацца лятаць!


Верш У гэтым сне з Табою бачыў неба - Зміцер Арцюх