Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Балада дабрыні

Расла нічыя
сярод поля шырокага
дзічка старая
ўдавой адзінокаю.
Вятры яе рукі
круцілі, ламалі.
У слоту дажджы,
нібы пугі, хвасталі.
Hi стогну. Hi скаргі.
Цярпліва маўчала.
I кожнай вясною
яна расцвітала!
He, так не цвітуць
за высокім парканам,
дзе, можа, утульней,
ды сонца замала.
Ад дзіўнае белі
поле святлела…
А ў восень страсала,
страсала з прыполу
дзічкі даспелыя
шчодра да долу,
у іржэўнік калючы,
на вузкія ўзмежкі…

Тады да яе
прабіваліся сцежкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Балада дабрыні - Зінаіда Дудзюк