Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Недзе за шумлівай навальніцаю

Недзе за шумлівай навальніцаю,
У празрыстым царстве цішыні
Сонца залатою калясніцаю
Асляпляе бездань вышыні.

Асыпае залатымі промнямі
І цалуе сонную зямлю.
Песціць яе цёплымі далонямі,
Шэпча ей пяшчотнае “люблю”.


Верш Недзе за шумлівай навальніцаю - Жанна Левітан