Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Касіў Ясь канюшыну

Касіў Ясь канюшыну,
Паглядаў на дзяўчыну.

А дзяўчына жыта жала
Ды на Яся паглядала.

Ці ты Ясь, ці ты не,
Спадабаўся ты мне.

Кінуў Яська касіць,
Пачаў мамку прасіць:

– Люба мамка мая,
Ажані ж ты мяне.

– Дык бяры ж Станіславу,
Каб сядзела на ўсю лаву.

– Станіславу не хачу,
Бо на лаву не ўсаджу.

– Дык бяры ж ты Яніну,
Працавітую дзяўчыну.

Узяў!


Верш Касіў Ясь канюшыну - З народнага