Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зэльвенская дарога

“Кляновы лісток на падвор’ечку разаслаўся.
Малады малойчык у дарогу сабраўся.
Сеў за сталом, мёду з віном напіўся,
У дарожаньку спазьніўся”.

О, дайце рады,
і чаму гэта я
не папярэдзіў родную песьню:
затрымайся,
калі ласка.


Верш Зэльвенская дарога - Юрка Голуб