Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вечар асенні, вечар маўклівы

Вечар асенні, вечар маўклівы
Песціць, цалуе, песціць каліны.

Песня зблудзіла, песня у гаі,
Зоры ж у высі, зоры мігаюць.

Срэбрам на лісце, срэбрам на стромы, –
Ўсюды сугучнасць, ўсюды так стройна.

Струны у сэрцы, струны-браціхі
Звоняць умітусь, звоняць, не ціхнуць.

Як жа мне з імі, як жа, каліны,
Ў вечар асенні, вечар маўклівы?

1925

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вечар асенні, вечар маўклівы - Язэп Пушча