Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заснежаныя купкі вербалозу

Заснежаныя купкі вербалозу,
Сярэбраныя шапкі сасняку.
Не прывыкаць да моцнага марозу,
Да стоенага ў шыбах скразняку.

Праз сон садоў ідзе мой сілуэт,
Ідзе праз сцюжу колкую двайнік мой.
…Я да акна празрыстага прынікну,
Як быццам бы пранікну ў цэлы свет!..


Верш Заснежаныя купкі вербалозу - Яўгенія Янішчыц