Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Помню, помню праз гады

Помню, помню праз гады,
Спеўная ваколіца:
“Выпі, золатца, вады,
Сэрца супакоіцца”.

Да крынічнай, спакайной –
Сцежкі-птушкі вольныя.
Трыццаць вёснаў за спіной,
А ці ўсе спакойныя?

Мне дарогі не пытаць,
Сонейка высокага.
А як жа стану суцяшаць
Ў горы сябра-сокала?

Ды, вядома, як тады
Ты мяне, ваколіца:
“Выпі, золатца, вады,
Сэрца супакоіцца”.


Верш Помню, помню праз гады - Яўгенія Янішчыц