Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ідзе Імша і Бог так блізка

Прапахлі сьцены Бернардынаў
Кадзідлам даўніх таямніцаў,
Пацьмелі ад людзкіх правінаў
Вакенцы спавядніцаў.

Дрыжаць старэчаю арганы,
Пужаюць пыл спрадвечны.
На сьвечках пломень кволы, цьмяны;
Пабожны сьпеў дарэчны…

Ідзе Імша і Бог так блізка…


Верш Ідзе Імша і Бог так блізка - Яўген Бартніцкі